21.12.23
Весела, весела сустрэнем Новы год!

Пятро Сушко, "Зіхатлівыя сняжынкі"

Па зямельцы Дзед Мароз 
Поўны мех сняжынак нёс. 
Рассяваў іх па палях, 
Па лясах і па лугах, 
Рассяваў па ўсіх сцяжынках 
Зіхатлівыя сняжынкі, 
Каб святлей было на свеце, 
Каб гулялі з імі дзеці.